- Тэрмінатар 7
- Едзе мужык на ровары і размаўляе па мабіле. Апантана так размаўляе, уся ўвага засцярожана на размове. Едзе зігзагам. Раптам стырно ў яго заварочваецца на дзевяноста градусаў, і ровар куляецца. Мужык ляжыць на асфальце, ровар на ім, людзі вакол пацягнуліся за смартфонамі тэлефанаваць у хуткую. Але ён працягвае гаварыць на мабіле як быццам нічога і не здарылася. Потым устае, падхоплівае ровар, і пры гэтым працягвае гаварыць па мабіле. Сядае на ровар і едзе далей. Размаўляе. Правая шчака ў яго падрапана, правая броў у крыві - правая частка твара адрозніваецца ад левай, ён як Тэрмінатар: устаў і ідзе. Мабыць і размова яго па мабіле была пра выратаванне свету.
( 2 comments — Leave a comment )
- ←
- 1
Цудоўна!:)
Дзякую :)
- ←
- 1